Тамара Суднік
расейская лінгвістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тама́ра Міха́йлаўна Су́днік-Казако́ва[4] (17 студзеня 1939, Віцебск, БССР — 5 сакавіка 2021, Масква, Расея) — расейская лінгвістка, спэцыялістка ў галіне балта-славянскіх дасьледаваньняў. Кандыдатка філялягічных навук (1971).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Вучаніца Вячаслава Іванова і Ўладзімера Тапарова.
З 1961 року працавала ў Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі(d) Расейскай Акадэміі навук (Масква). У 1974—1981 — рэдактарка часопісу «Балто-славянские исследования».
Жонка савецкага навэліста Юрыя Казакова[5]. Мелі сына Аляксея (1967)[6].
Апошнія гады жыцьця працавала ў выдавецтве Сьвята-Траецкай Сергіевай лаўры. Пахаваная на Ваганькаўскіх могілках Масквы.
Remove ads
Дзейнасьць
Аўтарка публікацыяў пра ўзаемаадносіны балцкіх і славянскіх моваў, балцкай міталёгіі. Напісала манаграфію «Дыялекты летувіска-славянскага памежжа» (1975).
Бібліяграфія
- Диалекты литовско-славянского пограничья : очерки фонологических систем (1975)
Прэміі і ўзнагароды
- Мэдаль правялебнага Сергія Раданескага(d)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads