Тапонім

назва мясцовасьці, геаграфічнага аб’екту From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тапо́нім (па-грэцку: τόπος, ὄνομα — месца, імя) — у агульным значэньні гэта назва мясьціны. Тапонімамі займаецца разьдзел мовазнаўства — тапаніміка. Аналіз тапонімаў можа даць многа інфармацыі пра разьвіцьцё мовы або гісторыю геаграфічнай мясцовасьці.

Тапонімы падзяляюцца на некалькі клясаў:

  • гідронімы — геаграфічныя назвы водных аб’ектаў (рэк, азёраў, мораў і г. д.)
  • аронімы — назвы ўзьнятых формаў рэльефу (гор, хрыбтоў)
  • айконімы — назвы населеных месцаў
  • урбанонімы — назвы тапаграфічных аб’ектаў у межах населенага пункту (вуліцаў, пляцаў, завулкаў і г. д.).
  • мікратапонімы — назвы невялікіх месцаў (крыніцаў, калодзежаў, сенакосаў і г. д.)

У біялёгіі звычайна тапонім дадаюць да назвы віду або роду. Звычайна ён азначае месца, дзе гэты гатунак быў знойдзены першы раз, ці дзе часьцей сустракаецца.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

  • Taponim.by — мапа тапонімаў Беларусі. Пошук паводле ўзору зь візуалізацыяй на мапе.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads