Татавы дочкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Татавы дочкі
Remove ads

«Татавы дочкі» — першы арыгінальны расейскі сыткам, які выйшаў у 2007—2013 гадах на тэлеканале СТС. Складаецца з 410 сэрый (20 сэзонаў). Аўтары ідэі тэлесэрыялу Вячаслаў Муругаў і Аляксандар Раднянскі. У Беларусі «Татавы дочкі» трансьлююцца на тэлеканале ВТБ.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Ад галоўнага героя, сямейнага псыхатэрапэўта Сяргея Васьняцова, сышла жонка, пакінуўшы яму 5 дачок на апеку:

  • Старэйшая, Маша — глямурная прыгажуня;
  • Другая дочка, Даша — готка;
  • Трэцяя дочка, Жэня — спартоўка-пацанка;
  • Чацьвертая, Галіна Сяргееўна — вундэркінд;
  • Малодшая, Паліна «Пугаўка» — маленькая гарэза й ласун.

Васьняцоў не апускае рукі з-за праблем, да яго хутка прыходзіць багатая кліентка з Рублёўкі Аксана, у якой ёсьць усё, акрамя сямейнага шчасьця…

Праз паўтара года вяртаецца жонка Сяргея Аляксеевіча і мама дзяўчынак, Людміла Сяргееўна. Аднак Сяргей Аляксеевіч, не дараваўшы здраду жонкі, зьяжджае да бацькоў у Краснаярск.

Прайшоў яшчэ год, і Васьняцоў прыяжджае ў Маскву на вясельле Дашы і Веніка. Неўзабаве ён канчаткова вырашае застацца ў сям’і.

Thumb
Кадар з навагодняй сэрыі
Remove ads

Ў ролях

  • Андрэй Лявонаў — Сяргей Васьняцоў, тата
  • Нона Грышаева — Людміла Васьняцова, мама, жонка Сяргея Аляксеевіча
  • Міраслава Карповіч — Маша
  • Анастасія Сіваева — Даша
  • Дар’я Мельнікава — Жэня
  • Лізавета Арзамасава — Галіна Сяргееўна
  • Кацярына Старшова — Пугаўка
  • Вольга Волкава — Антаніна Сямёнаўна, бабуля дзяўчынак, маці Людмілы Сяргееўны
  • Аляксандр Самойленка — Андрэй Антонаў, стаматоляг, адзін Сяргея Васьняцова, зводны брат Людмілы Васьняцова
  • Таццяна Арлова — сакратарка Тамара
  • Міхаіл Казакоў — Ільля Паляжайкін, раней — хлопец Галіны Сяргееўны, цяпер — хлопец Каці
  • Філіп Бледны — Венік, раней — аднакурсьнікі Машы, цяпер — муж Дашы
  • Аляксандр Алешка — алігарх Васіль Фядотаў
  • Марыя Сёмкіна — Аксана, жонка Фядотава
  • Ніна Персиянінава — Таісія Кірылаўна, дырэктарка школы №69, настаўніца хіміі
  • Ганна Дзімаў — Людміла Міхайлаўна, настаўніца расейскай і літаратуры
  • Эдуард Радзюкевіч — Эдуард Радуевіч, раней — дырэктар агенства «Сьвята! Сьвята! Сьвята!», цяпер — загадчык гаспадаркі школы №69
Remove ads

Тэхнічныя зьвесткі

Здымкі сэрыялу пачаліся 13 ліпеня 2007. Стваральнікамі і аранжыроўшчыкам загалоўнай песьні зьяуляюцца браты Крыстоўскія (група Uma2rmaH).

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads