Татранскі нацыянальны парк (Славаччына)
нацыянальны парк у Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Та́транскі нацыяна́льны парк (па-славацку: Tatranský národný park, скарочана TANAP) — адзін зь дзевяцёх нацыянальных паркаў Славаччыны. Знаходзіцца ў Татрах на поўначы цэнтральнай і ўсходняй Славаччыны.

Створаны ў 1949 року з мэтаю аховы часткі Заходніх і Ўсходніх Татраў, зьяўляючыся найстарэйшым нацыянальным паркам у краіне. Мае плошчу 738 км² і ахоўную паласу 307 км², агулам 1045 км². Зьмяшчае 600 км турыстычных маршрутаў і 16 абазначаных раварысцкіх дарожак.
У Татранскім нацыянальным парку знаходзіцца найвышэйшая горная вяршыня Славаччыны — Герлахаўскі Шціт вышынёю 2654,4 м н. у. м. Разнастайная флёра і фаўна з многімі эндэмічнымі відамі, уключаючы татранскага высакагорнага казла(sk) і татранскага высакагорнага сурка(sk). Дзьве траціны ахоўванай тэрыторыі пакрытыя яловымі альбо ялова-піхтавымі лясамі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Татранскі нацыянальны парк (Славаччына) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads