Томас (дакумэнт)
дакумэнт у праваслаўі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́мас (па-грэцку: τόμος) — загад, дэкрэт прадстаяцеля памеснай праваслаўнай царквы па пэўных істотных пытаньнях царкоўнага ладу. Шляхам наданьня томасу пэўнай частцы «мацярынскай» (кірыярхальнай) царквы афіцыйна абвяшчаецца аўтаномія ў кіраваньні або аўтакефалія. Пасьля наданьня томасу пра аўтакефалію прадстаяцеля Царквы ўносяць у дыптых і пачынаюць згадваць на літургіі.

Remove ads
Прыклады томасаў
7 чэрвеня 1923 року Патрыярх Канстантынопальскі Мялеці IV надаў томас з мэтаю абвяшчэньня прыняцьця Эстонскай праваслаўнай царквы ў юрысдыкцыю Канстантынопальскага патрыярхату і наданьня ёй аўтаноміі[1].
13 лістапада 1924 року Патрыярх Канстантынопальскі Рыгор VII надаў томас пра прызнаньне Праваслаўнай царкве ў Польшчы аўтакефальнаю"[2].
13 сакавіка 1945 року Баўгарская праваслаўная царква атрымала томас, падпісаны Патрыярхам Бэньямінам I і сынодам Канстантынопальскай Царквы, якім скасоўвалася схізма і вызнавалася аўтакефалія тысячагадовай Баўгарскай праваслаўнай царквы.
2 сьнежня 1994 року маскоўскі патрыярх Аляксій II надаў томас з дараваньнем аўтаноміі Малдоўскай праваслаўнай царкве.
27 жніўня 1998 року Канстантынопальскі патрыярх Барталямэй I выдаў томас пра наданьне аўтакефаліі Праваслаўнай царкве Чэскіх земляў і Славаччыны"[3][4][5].
6 студзеня 2019 року Канстантынопальскі патрыярх Барталямэй I надаў томас пра аўтакефалію Праваслаўнай царквы Ўкраіны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads