Томаш Жук-Рыбіцкі
польскі вайсковец, юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́маш Мар’я́н Жук-Рыбі́цкі (па-польску: Tomasz Marian Żuk-Rybicki; 12 верасьня 1893, Львоў, Аўстра-Вугоршчына — 27 верасьня 1944, Афляг VI B(de), Трэці райх) — польскі вайсковы юрыст, падпалкоўнік аўдытар польскага войска за часам Другое Рэчы Паспалітай, начальнік IX вайсковага акруговага суду ў Берасьці-над-Бугам (1937—1939).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Пэўны час быў у штаце Дэпартамэнту справядлівасьці(pl) Міністэрства вайсковых справаў(pl)[1].
У 1937 атрымаў прызначэньне ў Берасьце-над-Бугам. Па нападзе нацыстаў у верасьні 1939 року ўдзельнічаў у абарончых баёх у крэпасьці. Загінуў у афіцэрскім(de) лягеры для ваеннапалонных(en) Афляг VI B ля Дэсэлю(de) (цяпер у складзе Варбургу(de)) ад авіябомбы хаўрусьнікаў.
Дзейнасьць
Падчас працаў па ўладкаваньні каналізацыі ў Берасьцейскай крэпасьці заўважыў мноства выкапаных фрагмэнтаў старажытных рэчаў і чалавечых рэшткаў. У 1939 заняўся археалягічнымі раскопкамі, падчас якіх выявіў сярэднявечную дарогу, валунную кладку, драўляныя канструкцыі й іншыя сярэднявечныя артэфакты. Справаздачу пра вынікі раскопак працягваў пісаць і ў нямецкім палоне[2].
За савецкім часам на аснове ягоных працаў зьявіўся Археалягічны музэй «Бярэсьце»[3].
Копія рукапісу Жук-Рыбіцкага пра археалягічныя раскопкі ў Берасьцейскай крэпасьці знаходзіцца ў Берасьцейскай абласной бібліятэцы. Гісторык Сяргей Піваварчык(be) апісаў ягоныя працы па-беларуску і польску[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads