Томаш Сівак

чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Томаш Сівак
Remove ads

Томаш Сівак (па-чэску: Tomáš Sivok; нар. 15 верасьня 1983 году, Пэльгржымаў, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Мае досьвед выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольных школаў клюбаў «Слован» Камяніца-над-Ліпай і «Дынама» Чэске-Будзеёвіцы. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў клюбе «Дынама», у 2002 годзе перайшоў у праскі клюб «Спарта», у складзе якога пасьля двойчы перамагаў у чэмпіянаце Чэхіі й тройчы ў Кубку Чэхіі. У 2003 годзе, на правах арэнды, ненадоўга вярнуўся ў «Дынама», аднак, ужо з 2004 году зноў гуляў за «Спарту», а ў верасьні 2005 году стаў ейным капітанам. У студзені 2007 году перайшоў у італьянскі «Ўдынэзэ», падпісаўшы кантракт на 4,5 года, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра. Аднак, ужо праз год, у студзені 2008 году, на правах арэнды, зноўку вярнуўся ў «Спарту», а ў траўні 2008 году ягоны трансфэр выкупіў стамбульскі «Бэшыкташ».

Міжнародная

У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 3 верасьня 2005 году ў матчы супраць зборнай Румыніі.

Remove ads

Дасягненьні

«Спарта»:

«Бэшыкташ»:

Асабістае жыцьцё

Томаш абраўся шлюбам зь Міхаэлай Шахловай 9 сакавіка 2009 году ў Стамбуле[4]. Пара мае аднаго дзіцяці, якога клічуць Андрэ Томаш[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads