Трагічныя гісторыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трагічныя гісторыі
Remove ads

Трагічныя гісторыі (па-француску: histoires tragiques) — жанр францускай літаратуры XVI—XVII стагодзьдзяў, навэлістыка ў стылі нуар эпохі барока.

Thumb
Вокладка перакладаў П'ера Баэцюо кнігі Матэо Бандэльлё

Заснавальнікам жанра быў П'ер Баэцюо (Boaistuau), які выдаў свой пераклад некалькіх навэляў Матэо Бандэльлё пад назвай «Трагічныя гісторыі» (1559). У 1570 г. яго пасьлядоўнік Франсуа дэ Бэльфарэ (François de Belleforest) дапоўніў новае выданьне сваімі перакладамі. З ангельскага перакладу «Трагічных гісторыяў» пазычаны сюжэт «Рамэо і Джульеты».

Асноўныя прадстаўнікі напрыканцы XVI ст. — Вэрытэ Абан (Vérité Habanc), Бэнінь Пуасэно (Bénigne Poissenot), Аляксандар Сыльвэн (Alexandre Sylvain).

Найбольш істотныя літаратары ў XVII ст. — Франсуа дэ Расэ (François de Rosset) і Жан-П'ер Камю, якія чэрпалі сюжэты з сучаснай крымінальнай хронікі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads