Тры таўстуны (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Тры таўстуны» (па-расейску: Три толстяка) — савецкі мастацкі фільм–казка па аднайменнай аповесьці Юрыя Алешы рэжысэра Аляксея Баталава. Баталаў сам сыграў адну з галоўных роляў фільма — гімнаста Цыбула.
Remove ads
Рэжысэрская трактоўка
У фільме захавана агульная канва сюжэту, аднак маюцца і адрозьненьні. Напрыклад, лялька наступніка Туцьці была сапсаваная не гвардэйцамі, а генэралам Караскай (вобраз самаго Караскі ў кнізе адсутнічае). Былі зьмененыя і абставіны згубленьня лялькі доктарам. У фільме Туцьці адразу здагадаўся, што Суок — жывая, але не выдае яе, бо ён рады пагутарыць з жывым дзіцём. У кнізе Туцьці не здагадваецца пра падмену да самага фіналу. Лінія з вучоным Тубам, стваральнікам лялькі, выключана — Суок адразу знаходзіць у зьвярынцы Праспэра. Сцэна пакараньня кардынальна адрозьніваецца ад напісанай у кнізе. Пераапрануты гвардэйцам Цыбул выкраў сякеру ката, каб зацягнуць час. Наступнік Туцьці, які ў адрозьненьне ад кнігі, ня быў усыплёны, умяшаўся і патрабаваў прыпыніць кару, але быў паранены генэралам Караскам, такім чынам паставіўшым сябе і супраць афіцыйнай улады. У фільме Таўстуны неаднаразова называюцца «Іх Вялікасьцямі». Іх далейшы лёс невядомы, хаця фінал фільму заканчваецца поўнай перамогай народу.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads