Тугела (вадаспад)

вадаспад у ПАР (Афрыка) From Wikipedia, the free encyclopedia

Тугела (вадаспад)
Remove ads

Тугела — другі па вышыні вадаспад сьвету. Ён уяўляе сабой пяць каскадаў у свабодным падзеньні, найбольшы зь іх складае 411 мэтраў.

Thumb
Вадаспад Тугела

Тугела падае вузкай стужкай з усходняга абрыву Драконовых гор, у Каралеўскім нацыянальным парку Наталь ў Квазулу, правінцыя Наталь, ПАР. Ён добра бачны пасьля моцнага дажджу ці на сыходзе дня, бліскучы ў промнях Сонца. Выток ракі Тугелы разьмешчаны ў Mont-Aux-Sources ў некалькіх кілямэтрах ад абрыву, зь якога падае вадаспад. Вада вышэй вадаспаду чыстая і бясьпечная для піцьця. Абрыў часта пакрываецца сьнегам ў зімовыя месяцы.

На рацэ Аранжавая разьмяшчаецца вядомы 146-мэтровы вадаспад Аўграбіс (ПАР).

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads