Тунок
прастасаваньне для рыбных ловаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Туно́к[1], або патапе́ц[2] — адно з найстаражытнейшых прыстасаваньняў, якое выкарыстоўвалася ў рыбных ловах і для нацяжэньня нітак у кроснах. Выраблялася з керамікі (тэракоты), або каменя.

Сучасны рыбалоўны тунок на валасьніку, як правіла, плавуковай вуды, уяўляе сабой невялікі кавалачак волава. Часта выкарыстоўваецца звычайны валавяны шрот, разрэзаны да сярэдзіны. Тункі вырабляюць таксама з алавянага аркуша, абмотваючы ягоны невялікі кавалак вакол валасьніка.
Выкарыстоўваецца на рыбалцы для выраўноўваньня плавука і для дасягненьня гачком з прынадай зададзенай глыбіні. Таксама можа ставіцца на рыбалоўных сетках.
Найчасьцей рыбаловы-аматары адліваюць тункі для закіданак (донак) самастойна. Тунок, які адлілі ў гарбатнай лыжцы, будзе важыць каля 50 грамаў, у дэсертнай лыжцы — каля 100 грамаў, у сталовай лыжцы — каля 150 грамаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads