Тутраканская бітва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тутраканская бітва (2 — 6 верасьня 1916 г.) — бітва Першай сусьветнай вайны, частка Румынскай кампаніі. Завяршылася захопам крэпасьці Тутракан і паразай румынскай арміі ад баўгарскіх войскаў.
Remove ads
Бітва
З уступленьнем Румыніі ў вайну, камандаваньне Цэнтральных дзяржаў прыняло плян па разгрому Румыніі. Для гэтага нямецка-баўгарскія войскі пад камандаваньнем генэрала Кісялёва ўварваліся ў Паўднёвую Дабруджу. На іх шляху знаходзілася буйная румынская крэпасьць Тутракан.
Крэпасьць Тутракан была пабудавана францускімі інжынэрамі ў 1913 годзе, калі Паўднёвая Дабруджа ўвайшла у склад Румыніі. У крэпасьці мелася 151 гармат і 15 фартоў. Крэпасьць называлі непрыступнай, аднак абаранялі яе даволі дрэнна падрыхтаваныя войскі, якія складаліся з рэзэрвістаў.
Баўгарскія войскі пры садзейнічаньні нешматлікіх нямецкіх частак 5 верасьня пачалі штурм крэпасьці. Пасьля артылерыйскага абстрэлу пяхота пачала штурм крэпасьці, і практычна адразу захапілі 5 фартоў.
6 верасьня Тутракан быў цалкам пад кантролем баўгарскай арміяй. Пераможцы захапілі 2 сьцяга, 480 афіцэраў, больш 22000 салдат, 151 гармату і вялікую колькасьць іншых трафэяў. Баўгарскія войскі не панесьлі цяжкія страты.
Remove ads
Глядзі Таксама
- Вайсковая грабніца
Літаратура
- Корсун Н. Г. Балканский фронт мировой войны 1914—1918 гг. — М.: Воениздат НКО СССР, 1939. — 124 с.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads