Тутэйшыя (лялечны спэктакль)

лялечны спэктакль From Wikipedia, the free encyclopedia

Тутэйшыя (лялечны спэктакль)
Remove ads

«Тутэйшыя» — лялечны спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Мікалаем Андрэевым у 1990 годзе ў Гарадзенскім тэатры лялек. Спэктакль — удзельнік міжнародных фэстываляў у Польшчы, Летуве, Нямеччыне.[1]

Хуткія факты Жанр, Паводле ...
Remove ads

Апісаньне

У спэктаклі іграе чацьвёра акцёраў. У сьвет беларушчыны, праблемаў зь беларускай тоеснасьцю ў шматкультурным Менску ўводзіць ужо заслона. Куртына — плахта лёгкага матэрыялу з намаляванай картай Беларусі, грудай каменьня з паазначанымі на ёй Менскам, Горадняй, Віцебскам і Магілёвам. Хоць, калі заслона ўздымаецца, здаецца, што тэатральны сьвет «Тутэйшых» — плоскі, з часам (разам з разьвіцьцём дзеяньня) набірае глыбіні. Акцёры і іх лялькі запаўняюць амаль усю прастору сцэны. Іграе кожны элемэнт дэкарацыі, разам зь вісячымі іконамі, якія з другога боку скрываюць падзаступнікаў чырвонай рэвалюцыі, што паказваюцца публіцы ў хвіліны сцэнічных, «гістарычных» пераменаў. Ход дыскусіі герояў спэктаклю і іх спрэчкі пераносяцца зь лялькаў — герояў літаратурна-тэатральнага сьвету — на саміх акцёраў — герояў беларускай рэчаіснасьці з даўніх гадоў і сёньняшняга часу — кахаючых, як і Янка Купала, свой народ і Айчыну. Не без прычыны, пэўна, твары галоўных лялькаў вельмі падобныя да твараў іх аніматараў.[2]

« Аўтарам спэктаклю ўдалося ажывіць купалаўскую падказку, стварыць, на першы погляд, застылае, а насамрэч надзвычай напружанае сцэнічнае дзейства, калі пад павелічальнае шкло вучоных пакладзена мапа Беларусі, а яны замест таго, каб яе вывучаць, адначасна кінуліся яе разрываць.... Ніводнага руху, за выключэньнем бойкі дзвюх недарэчных фігураў у акадэмічных мантыях, а ўсе астатнія — на сцэне і па-за ёю — суцэльныя гледачы. Гледачы, пасіўныя сузіральнікі свайго гістарычнага бездарожжа. »

— І.Жук[3]

Remove ads

Акторы

Узнагароды

Узнагароджаны дыплёмам за лепшую рэжысэрскую работу на XII фэстывалі тэатраў лялек (Торунь), дыплёмамі «За высокае выканаўчае майстэрства і артыстычны ансамбль», «За яскравае ўвасабленьне беларускае нацыянальнае драматургіі» на XI Міжнародным тэатральным фэстывалі «Белая Вежа» (Берасьце), дыплёмам «За ансамблёвасць спэктаклю» на X міжнародным фэстывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель).[1] Спэктакль стаў пераможцам міжнароднага тэатральнага фэстывалю ў Ломжы (Польшча).[4]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads