Ту-22М
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ту-22М (па клясыфікацыі НАТА — Backfire) — савецкі далёкі звышгукавы бамбавік/выведнік са зьменнай геамэтрыяй крылаў. Быў распрацаваны абапіраючыся на мадэль Ту-22.
Remove ads
Мадыфікацыі
Ту-22М0

Увосень 1967 году па выніках макетнай камісіі і матэрыялам эскізнага праекту было прынята рашэньне пачаць будаўніцтва серыі самалётаў Ту-22М0 («45-00») на Казанскім авіяцыйным заводзе ім. Гарбунова (КАЗ ім. Гарбунова, да сярэдзіны 1960-х завод № 22 МАП). Галоўным канструктарам самалёта быў прызначаны З.С. Маркаў.
Па выніках працы камісіі ўвосень 1967 году было вырашана будаваць першую серыю самалётаў "45-00" па праграме першага этапу — з абсталяваньнем ад ТУ-22К і рухавікамі "ФМ".
Першы самалёт Ту-22М0 быў пабудаваны да сярэдзіны 1969 году і 30 жніўня 1969 ён зьдзейсьніў свой першы палёт (камандзір карабля лётчык-выпрабавальнік В. П. Барысаў). Паралельна з выпрабаваньнямі ў Казані ішла вытворчасьць сэрыйных самалётаў Ту-22М0. Да канца 1972 году было пабудавана 9 Ту-22М0, пяць зь якіх ужываліся для перападрыхтоўкі экіпажаў бамбавікоў у Цэнтры баявой падрыхтоўкі і ўжываньня Далёкай авіяцыі ў Разані. На захадзе самалёты гэтай серыі доўгі час ведалі пад службовым найменьнем Ту-26.
Падчас лётных выпрабаваньняў высьвятлілася, што асноўныя лётныя дадзеныя новага самалёта апынуліся нават горш, чым у Ту-22К, і трэба правесьці вялікі аб’ём прац па яго мадэрнізацыі. Камандаваньне ВПС патрабавала ўдасканаліць лётна-тэхнічныя характарыстыкі самалёта і яго бартавое абсталяваньне. У сьнежні 1969 году на другім этапе даводкі Ту-22М прымаецца рашэньне па мадэрнізацыі Ту-22М0 у Тую-22М1.
Remove ads
Асаблівасьці канструкцыі

Самалёты сэрыі Ту-22М выкананыя па нармалёвай аэрадынамічнай схеме самаапорнага нізкапляна з крылом зьмяняльнай стрэлавіднасьці. Крыло складаецца зь нерухомай часткі і паваротных кансоляў.
Глядзіце таксама
- Бамбавік
- Сьпіс самалётаў
Вонкавыя спасылкі
Ту-22М — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ОАО «Туполев» — Афіцыйны сайт
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads