Тым Тыбаў
амэрыканскі футбаліст, бэйсбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ты́маты Ры́чард «Тым» Ты́баў (па-ангельску: Timothy Richard «Tim» Tebow; [ˈtiːboʊ]; нарадзіўся 14 жніўня 1987 году, Макаці, Філіпіны) — амэрыканскі футбольны кўотэрбэк клюбу «Нью-Ёрк Джэтс» Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША. Гуляць пачаў у 2007 року падчас навучаньня ў Флорыдзкім унівэрсытэце. Па сканчэньні быў задрафтаваны камандай «Дэнвэр Бронкас» пад 25-м нумарам у 2010 року. Выступае на пазыцыі як прарыўнога, так і пасуючага кўотэрбэка.
З 6-й гульні сэзону НФЛ 2011 року зьяўляецца сталым гульцом асновы «Дэнвэру». Да гэтага матчу клюб меў вынік 1-4. З Тымам клюб упершыню ў гісторыі заняў першае месца ў Заходнім дывізіёне, пасьля чаго ў першым раўндзе плэй-оф выбіў з розыгрышу «Пітсбург Стылерз»[1]. У міжсэзонку «Дэнвэр» абмяняў Тыма Тыбаў у «Нью-Ёрк Джэтс»[2].
Тыбаў вядомы сваім хрысьціянскім вызнаньнем і сьведчыць пра сваю веру фэнам, у клініках, шпіталях, на рынках, у школах і дзіцячых прытулках[3][4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads