Тыранскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт

унівэрсытэт у Альбаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тыранскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт (па-альбанску: Universiteti Bujqësor и Tiranës) — дзяржаўны ўнівэрсытэт, які знаходзіцца ў Тыране, Альбанія. Займаецца падрыхтоўкай спэцыялістаў па аграноміі, вэтэрынарыі, лясной гаспадарцы, экалёгіі, аграбізнэсу.

Хуткія факты Заснаваны, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Гісторыя

Унівэрсытэт быў створаны ў 1951 годзе. Спачатку ён атрымаў назву «Вышэйшы інстытут сельскай гаспадаркі» (па-альбанску: Instituti i Lartë Bujqësor). Сучасную назву ён атрымаў у 1991 годзе.[1]

Цяпер гэта ўнікальны ў Альбаніі цэнтар для студэнтаў і асьпірантаў, для навуковых дасьледаваньняў, навучаньня і павышэньня кваліфікацыі ў галіне сельскай гаспадаркі і харчаваньня (аграномія, садоўніцтва і абарона расьлін, аграпрамысловы бізнэс, эканоміка і аграрная палітыка, аграэкалёгія і экалёгія, агра-харчовыя тэхналёгіі, жывёлагадоўля, аквакультура і рыбалоўства, лясная інжынэрыя, вэтэрынарыя і г. д.)[2]

Remove ads

Навукоўцы і студэнты

Навучаецца каля 15 000 студэнтаў. Фактычны выкладчыцкі склад складаецца з 55 прафэсараў, 48 дацэнтаў, 55 дактароў, 13 пэдагогаў-выкладчыкаў і 64 асыстэнтаў.[2]

Факультэты

Унівэрсытэт уключае наступныя факультэты:

  • Факультэт сельскай гаспадаркі і аховы навакольнага асяродзьдзя («Fakulteti i Bujqësisë dhe Mjedisit»)
  • Факультэт эканомікі і аграбізнэсу («Fakulteti i Ekonomisë dhe Agrobiznesit»)
  • Факультэт лясных навук («Fakulteti i Shkencave Pyjore»)
  • Факультэт вэтэрынарнай мэдыцыны («Fakulteti i Mjekësisë Veterinare»)
  • Факультэт біятэхналёгій і харчовых прадуктаў («Fakulteti i Bioteknologjisë dhe Ushqimit»)[2]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads