Тытус Далеўскі
удзельнік паўстаньня 1863—1864 рокаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ты́тус Дале́ўскі (13 траўня [ст. ст. 1 траўня] 1840[1]; ф. Кункулка, цяпер Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 11 студзеня [ст. ст. 30 сьнежня 1863] 1864; Вільня, цяпер Летува) — адзін з удзельнікаў Паўстаньня 1863—1864 г.г. Памочнік старшыні Выканаўчага аддзелу Літвы (26 чэрвеня — сьнежань 1863 г.).
Нарадзіўся ў сям’і дробнага шляхціча Дамініка Далеўскага. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе сябраваў з Францішкам Багушэвічам. Удзельнічаў у рэвалюцыйным студэнцкім руху ў Маскве й Пецярбурзе, дзе тым часам вучыўся ва ўніверсытэтах. Адзін з паплечнікаў Кастуся Каліноўскага напярэдадні паўстаньня, зь лета 1863 г. у кіраўніцтве паўстаньнем. Арыштаваны ў сьнежні 1863 г., расстраляны ў Вільні на Лукіскай плошчы.
Remove ads
Літаратура
- 1891. Выйшла ў свет кніга Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская» // Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Вільнюс, 2000.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т.5. — Мн.:, 1981 г.
- Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец, № 4.
- Успаміны Апалоніі Далеўскай з Серакоўскіх
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads