Тэстамэнт Баляслава Крывавуснага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэстамэнт Баляслава III Крывавуснага — палітычны акт польскага князя Баляслава III Крывавуснага, выдадзены прыблізна ў 1115 – 1118. Паводле гэтага акту пасьля сьмерці Баляслава ў 1138 Польшча была падзеленая на асобныя княствы, на чале якіх сталі баляслававы сыны: Сылескае, Мазавецкае, Вялікапольскае і Сандамірскае. Таксама быў выдзелены сэньёральны ўдзел. Па пляне Баляслава, Польшча павінная была захаваць фактычнае адзінства пад уладаньнем асобных галінаў дынастыі Пястаў. Тым ня менш княствы амаль адразу пачалі ваяваць паміж сабою, і каля двух стагодзьдзяў Польшча была разьдзеленая.
Remove ads
Скарыстаныя матар’ялы
- Paweł Jasienica, Polska Piastów, Prószyński i S-ka, Kraków 2007, s. 127.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads