УТР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Украінскае тэлебачаньне і радыёвяшчаньне» — дзяржаўны спадарожнікавы тэлеканал Украіны, заснаваны ў 2003 годзе. Вяшчае на ўкраінскай, ангельскай і расейскай мовах. У Эўропе выкарыстоўвае спадарожнік «Азэрспэйс-1»(en) з арбітальным разьмяшчэньнем 46° усходняй даўгаты. Вяшчаньне забясьпечвае прадпрыемства «Укркосмас»(uk), што належыць Дзяржаўнаму касьмічнаму агенцтву Ўкраіны(en).

Хуткія факты Краіна, Зона вяшчаньня ...
Remove ads

Мінуўшчына

Пачатковы абсяг досьледнага вяшчаньня з сакавіка 2003 г. складаў 4 гадзіны на суткі. 1 студзеня 2004 г. штодзённае вяшчаньне дасягнула 18 гадзінаў. 1 ліпеня 2007 г. яно сталася кругласутачным і пачало суправаджацца ангельскамоўнымі субтытрамі. На 2014 г. тэлеканал меў звыш мільёна штодзённых тэлегледачоў па ўсім сьвеце. Агульным лік гледачоў за мяжой перавышаў 23 мільёны. Столькі ж налічвалася і ва Ўкраіне, у тым ліку 7,5 млн кабэльных падпісчыкаў. Кабэльнае вяшчаньне таксама ажыцьцяўлялася ў Аргентыне, Баўгарыі, Казахстане, Латвіі, Расеі і Турцыі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads