Убудаванае праграмнае забесьпячэньне
праграмнае забесьпячэньне для кіраваньня машынамі ці прыладамі, якія традыцыйна не адносяцца да кампутараў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Убудава́нае прагра́мнае забесьпячэ́ньне — кампутарнае праграмнае забесьпячэньне, прызначанае для кіраваньня машынамі ці прыладамі, вядомымі пад агульнай назвай убудаваныя сыстэмы. Звычайна такія праграмы спэцыялізаваныя пад канкрэтнае апаратнае забесьпячэньне, на якіх выконваецца, і мае абмежаваньні ў часе і памяці[1]. Часам пад убудаваным можа падразумявацца ўшытае праграмнае забесьпячэньне[2].

На этапе стварэньня вытворцы ўбудоўваюць праграмнае забесьпячэньне ў электроніку аўтамабіляў, тэлефонаў, мадэмаў, робатаў, побытавых прыладаў, цацак, электракардыястымулятараў, тэлевізараў і прыставак да іх(en), гадзіньнікаў ды інш[3]. Такое праграмнае забесьпячэньне можа выконваць як толькі найпрасьцейшыя функцыі (кіраваньне асьвятленьнем) да выкананьня складаных задачаў працадзейнасьці маршрутызатараў, самалётаў, ракетаў і сыстэмаў аўтаматызацыі[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads