Узброеныя сілы Эстоніі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Узброеныя сілы Эстоніі (па-эстонску: Eesti Kaitsevägi) — ваенная структура выканаўчай дзяржаўнай улады Эстоніі, якая падпарадкоўваецца Ўраду Эстоніі і кіруецца Міністэрствам абароны. Разам з Саюзам абароны Эстоніі Армія ўваходзіць у склад Сілаў абароны Эстоніі. Армія абароны Эстоніі пабудаваная паводле прынцыпу агульнай абароны з мэтай захаваньня сувэрэнітэту, абароны тэрыторыі краіны, тэрытарыяльных вод і паветранай прасторы, канстытуцыйнага парадку і грамадзкай бясьпекі.

Хуткія факты У сучасным выглядзе з, Падразьдзяленьні ...

Дзейнасьць Арміі абароны Эстоніі ажыцьцяўляецца на прынцыпах грамадзкага кантролю і адпавядае прынцыпам дэмакратычнай арганізацыі дзяржавы. Дэмакратычна абраныя і прызначаныя выканаўчыя органы прымаюць рашэньні што да выкарыстаньня Арміі абароны і вызначаюць адпаведныя мэты, выдзяляюць неабходныя рэсурсы і кантралююць стан выкананьня пастаўленых задач. Ажыцьцяўленьне прынцыпаў грамадзкага кантролю гарантуецца заканадаўствам і ўскладзенае на парлямэнт, прэзыдэнта Рэспублікі і ўрад. У ваенны час Вярхоўным галоўнакамандуючым зьяўляецца Прэзыдэнт рэспублікі, а кіравальным органам — Нацыянальны савет абароны, у які ўваходзяць старшыня парлямэнту, прэм’ер-міністар, камандуючы Арміі абароны, міністар абароны, міністар унутраных справаў і міністар замежных справаў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Узброеныя сілы Эстоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads