Уладзімер Габрусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Алякса́ндравіч Га́брусь (па-расейску: Владимир Александрович Габрусь; нарадзіўся 18 кастрычніка 1948, вёска Казулічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць) — расейскі грамадзкі й палітычны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Цюменскі сельскагаспадарчы інстытут, Сьвярдлоўскую ВПШ. Старшыня калгасу «40 гадоў Кастрычніка» Ісецкага раёну Цюменскае вобласьці. У 1990—1993 народны дэпутат РФ, сябар Канстытуцыйнае камісіі, сябар Вярхоўнае Рады РФ па сацыяльным разьвіцьці вёскі, аграрных пытаньнях і харчаваньні, сябар Мандатнае камісіі Зьезду народных дэпутатаў, уваходзіў у фракцыю «Аграрны саюз» . Жыве ў в. Слабада Бешкіль Ісецкага раёну Цюменскае вобласьці. Дэпутат Табольскае гарадзкое Думы, дараднік кіраўніка гораду, старшыні гарадзкое Думы, сябар палітычнае партыі "Палітычная партыя «Аграрная партыя Расеі».
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads