Уладзімер Кульчыцкі
беларускі нэўрафізыёляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Адамавіч Кульчыцкі (1948, Даўрыя, Борзінскі раён, цяпер Забайкальскі край, Далёкаўсходняя фэдэральная акруга, Расея — 11 красавіка 2024) — беларускі нэўрафізыёляг.
Дасьледнік структурнай і функцыянальнай перабудовы нэўронных сетак мозга. Вывучаў цэнтральныя мэханізмы сындрому раптоўнай сьмерці. Доктар мэдычных навук (1989) і прафэсар (1998). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017). Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу (1979) за вывучэньне бульбарных мэханізмаў утварэньня дыхальнага рытму. На 2014 год напісаў звыш 350 навуковых працаў[2], у тым ліку 9 манаграфіяў і 18 патэнтаў[3].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1972 годзе скончыў Куйбышаўскі мэдычны інстытут (Расейская СФСР). У 1972—1975 гадох працаваў траўматолягам Шар'інскай раённай лякарні Кастрамской вобласьці. У 1975 годзе ўладкаваўся старэйшым лябарантам катэдры Куйбышаўскага мэдычнага інстытуту, дзе пазьней стаў асыстэнтам. У 1976—1986 гадох спадарожна працаваў лекарам хуткай дапамогі[3].
У 1989 годзе працаўладкаваўся навуковым супрацоўнікам у Інстытут фізыялёгіі Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1991 годзе стаў загаднікам лябараторыі. Напісаў навуковыя працы пра рэтыкулярную фармацыю ствала галаўнога мозга і мэханізмы ўтварэньня ноцыцэптыўных рэфлексаў[4]. У 2000 годзе стаў сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2006 годзе заняў пасаду намесьніка кіраўніка па навуковай працы Інстытуту фізыялёгіі НАНБ[3].
Памёр 11 красавіка 2024 году[5].
Remove ads
Навуковая праца
Даказаў, што функцыянальны стан вузаў вэнтралятэральных аддзелаў даўгаватага мозгу вызначае утварэньне дыхальнага рытму і сымптаактывавальных уплываў, якія ўпарадкуюць тонус крывяносных судзінаў і сэрца. Пацьвердзіў досьледам сумесна з навукоўцамі нямецкай Установы імя Кэркгофа (Бад Наўгайм, зямля Гэсэн) мадэлявальны ўплыў простагляндынаў на тэрмаадчувальнасьць нэўронаў пярэдняга гіпаталямуса, што дазволіла абгрунтаваць удзел простагляндынаў у нэўроннай плястычнасьці. У даўгаватым мозгу выявіў нэрвовыя вузы, якія залучаюцца ў нармалізацыю крывянога ціску пры артэрыяльнай гіпэртаніі і рэгуляцыі болевай адчувальнасьці. Распрацаваў ацэнку выніковасьці лячэньня разбурэньня ствала галаўнога мозгу пасьля пашкоджаньня галінак трайніковых і блукальных нэрваў, папярэджаньне арытміі сэрца і мадэляваньне міжнэўронных сувязяў, а таксама спосабы вывучэньня функцыянальных асаблівасьцяў нэрвовай сыстэмы дзяцей на забруджаных радыёнуклідамі землях[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads