Уладзімер Маслоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Маслоўскі (нар. 20 сьнежня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Смаргоні».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец менскага РЦАР-БДУ. У 2019 годзе пачаў выступаць за дубль «Энэргетыка»-БДУ, а ў жніўні таго ж году выправіўся ў арэнду ў «Смаргонь», дзе пачаў пераважна выходзіць на замену. У пачатку 2020 году перайшоў у «Смаргонь» на трывалай аснове, замацаваўшыся ў пачатковым складзе каманды. 13 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы супраць «Энэргетыка»-БДУ (0:3). У далешым працягваў часам выходзіць на замену.
У ліпені 2021 году пакінуў смаргонскі клюб[3] і неўзабаве далучыўся да сталічнага клюба БДУ з Другой лігі. З пачатку 2022 году пачаў трэнавацца з «Маладэчнам-2018» і ў красавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе маладэчанскага клюбу. У студзені 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Маладэчнам»[5]. У студзені 2024 году трэнаваўся зь «Іслаччу» і ў лютым склаў двухгадовы кантракт з клюбам[6], але ў складзе каманды амаль не зьяўляўся. У лютым 2025 году вярнуўся ў «Смаргонь»[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads