Уладзімер Пруднікаў

летувіскі сьпявак, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Пруднікаў
Remove ads

Уладзі́мер Пру́днікаў (па-летувіску: Vladimiras Prudnikovas; нар. 10 красавіка 1949, Вільня) — летувіскі сьпявак (бас) і грамадзка-палітычны дзяяч.

Хуткія факты Міністар культуры Летувы, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

У дзяцінстве сьпяваў у хлапечым хоры «Ąžuoliukas». У 1979 скончыў Летувіскую музычную акадэмію (ЛМА), пасьля працаваў выкладчыкам у Летувіскім нацыянальным тэатры опэры й балету. У 1992 узначаліў катэдру сьпеваў ЛМА, а праз год стаў прафэсарам.

У 2004 уступіў у Партыю працы, быў абраным кіраўніком камісіі па культуры. У кастрычніку — сьнежні 2004 дэпутат сойму ад Партыі працы. Ад сьнежня 2004 міністар культуры ўва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса. У 2006 звольнены праз абвінавачваньне ў растраце бюджэтных сродкаў. Узначальвае конкурс песьні «Dainų dainelės».

Жанаты зь Ніёлай Ралітай (піяністкай і дацэнтам ЛМА), мае дачку Еву.

Remove ads

Узнагароды

  • 1995 — Камандорскі крыж вялікага князя літоўскага Гедыміна;
  • 1997 — Нацыянальная прэмія Летувы.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads