Уладзімер Якавенка
беларускі фізык, пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Андрэ́евіч Якаве́нка (нар.8 кастрычніка 1938, вёска Чырына, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць) — вучоны-фізык, пэдагог, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Бацька Андрэй Сямёнавіч працаваў да вайны настаўнікам пачатковай школы ў весцы Чырына Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці, удзельнічаў у баях зь першага да апошняга дня вайны. Маці зь непаўналенім сынам былі вывезены ў Нямеччыну й апынуліся ў канцлягеры да канца вайны. Пасьля заканчэньня Аршанскай пэдвучэльні ў 1957 годзе паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут. У 1962 годзе скончыў інстытут і застаўся працаваць у ім. Кандыдат фізыка-матэматычных навук (1972), прафэсар (1993). У 1974 годзе вялізны фізыка-матэматычны факультэт быў падзелены на два — фізычны і матэматычны, і Ўладзімер Якавенка стаў першым дэканам фізычнага факультэту. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў да 2003 году[1].
Remove ads
Творчасьць
Уладзімер Якавенка — беларускі фізык і пэдагог. Навуковыя працы па люмінесцэнцыі й лазернай спэктраскапіі. Ён аўтар (суаўтар) звыш 150 навуковых і навукова-мэтадычных работ, першага на беларускай мове «Курса агульнай фізыкі: Мэханіка» (1993), а таксама навучальных дапаможнікаў па фізыцы для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы й вышэйшых навучальных устаноў, кіраваў навуковым калектывам па стварэньні першага ў Рэспубліцы Беларусь адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі па спэцыяльнасьці «Фізыка» ў спалучэньні з дадатковымі спэцыяльнасьцямі «Матэматыка», «Астраномія», «Тэхнічная праца», «Тэхнічная творчасьць» (1998). У ходзе гэтай работы ён распрацаваў тыпавыя вучэбныя пляны й праграмы для ВНУ краіны па спэцыяльнасьці «Фізыка» ў адзінстве з дадатковымі спэцыяльнасьцямі[1].
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Заслужаны работнік народнай адукацыі (1989)
- Ордэн «Знак Пашаны»
Бібліяграфія
- Якавенка, Уладзімір Андрэевіч. Забароўскі, Георгій Аляксандравіч. Раўкоў, А. В. Курс агульнай фізікі. Механіка. / пад агульнай рэдакцыяй У. А. Якавенкі. — Менск: Вышэйшая школа, 1993. — 261 с. — 2000 ас. — ISBN 5-339-00837-1
- У. А. Якавенка, А. А. Луцэвіч, Ч. М. Федаркоў. Асноўныя ўяўленні аб неінерцыяльных сістэмах адліку ў курсе фізікі агульнаадукацыйнай школы. // Фізіка: праблемы выкладання : часопіс. — 2011. — № 6. — С. 22—29.
- Якавенка, Уладзімір Андрэевіч. Федаркоў, Чэслаў Міхайлавіч. Аб некаторых аспектах тэрміна «энергія» у кантэксце філасофіі, фізікі і фундаментальных прынцыпаў існавання чалавека і грамадства. // Весці БДПУ. Сер. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія : часопіс. — 2014. — № 4. — С. 8—12. — ISSN 1818—8575.
- Якавенка, Уладзімір Андрэевіч. Федаркоў, Чэслаў Міхайлавіч. Аб некаторых аспектах тэрміна «энергія» у кантэксце філасофіі, фізікі і фундаментальных прынцыпаў існавання чалавека і грамадства. // Весці БДПУ. Сер. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія : часопіс. — 2015. — № 2. — С. 3—8. — ISSN 1818—8575.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads