Уладзімер Ясінскі

украінскі кібэрнэтык From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Ясінскі
Remove ads

Уладзі́мер Кіры́лавіч Ясі́нскі (*12 кастрычніка 1940, м. Пружана, цяпер у Берасьцейскай вобласьці Беларусі) украінскі навуковец у галіне матэматычнай кібэрнэтыкі. Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар. Акадэмік Акадэміі навук ВШ Украіны з 2009 року.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1965 року скончыў фізыка-матэматычны факультэт Чарнавецкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (ЧДУ).

Працаваў на пасадзе матэматыка-праграмоўцы вылічальнага цэнтру ЧДУ. У 1972—1973 навучаўся ў асьпірантуры Латвійскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Працаваў у ЧДУ асыстэнтам, старэйшым выкладнікам, дацэнтам катэдры прыкладной матэматыкі і мэханікі; дацэнтам, прафэсарам катэдры матэматычнага мадэляваньня. З 2001 року працуе загаднікам катэдры матэматычнай і прыкладной статыстыкі. Па сумяшчальніцтве загадваў катэдрай інфармацыйных сыстэмаў на Чарнавецкім факультэце Нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту «ХПІ» (1996—2001), працаваў прафэсарам катэдры вышэйшай матэматыкі факультэту інфармацыйных сыстэмаў і тэхналёгіяў Букавінскага ўнівэрсытэту (2001—2007).

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

У аўтарстве і суаўтарстве апублікаваў 9 манаграфіяў, 12 падручнікаў з грыфам Міністэрства асьветы й навукі Ўкраіны, болей за 250 артыкулаў і больш за 150 тэзаў навуковых канфэрэнцыяў.

Падрыхтаваў 10 кандыдатаў фізычна-матэматычных навук.

Сябра спэцыялізаванай навуковай рады па абароне кандыдацкіх дысэртацыяў.

З 1966 у якасьці галоўнага выканаўцы або кіраўніка выканаў больш за 9 гасразьліковых працаў з прадпрыемствамі краіны, а таксама 4 грантавыя навукова-досьледныя работы Міністэрства асьветы й навукі Ўкраіны.

Remove ads

Узнагароды

  • Мэдаль «Вэтэран працы» (1989)
  • Прэмія імя Юрыя Фядзьковіча (2003)

Літаратура

  • Академія наук вищої школи України. 1992—2010. Довідник

Вонкавыя спасылкі

  • Жыцьцяпіс(недаступная спасылка)  (укр.) на бачыне Акадэміі навук вышэйшай школы Ўкраіны
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads