Уладзіслаў Граковіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Граковіч (нар. 1 ліпеня 2005 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Менску».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнага клюбу «Менску». Гуляў за юнацкія каманды, а зь лета 2022 году пачаў выступаць за клюбны дубль. Тады ж пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 7 жніўня 2022 году ў матчы супраць менскага «Дынама» (1:3), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У 2024 годзе даволі часта выходзіў у складзе каманды ў пачатковай адзінаццатцы.

Міжнародная

У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У лістападзе 2023 году абараняў колеры зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У верасьні 2024 году запачаткаваў кар’еру ў складзе зборнай Беларусі (да 21 гадоў), зьявіўшыся 6 верасьня на апошніх хвілінах таварыскага матчу супраць зборнай Кіпру. Праз чатыры дні згуляў увесь матч супраць аднагодак з Славаччыны.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads