Уладзіслаў Даркевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч (нарадзіўся 1 верасьня 1934 году, Віцебск) — беларускі археоляґ, гісторык. Доктар гістарычных навук (1978).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1958 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. З 1959 году працуе ў Інстытуце археалёґіі АН СССР. Вывучае гісторыю і культуру сярэднявечча, міжнародныя сувязі Старажытнай Русі, старажытныя месты. Сакратар Нацыянальнага камітэту па падрыхтоўцы міжнароднай энцыкляпэдыі «Раньняя гісторыя Эўропы».

Дасьледаваў творы заходняга мастацкага рамяства XII—XIII стст., выяўленыя на Беларусі: бронзавы вадалей (Горадня), касьцяное наверша ў выглядзе галавы льва, якая заглынае чалавека (Ваўкавыск), лыжачка для прычасьця з выявай сьвятога (Менск), шахматныя фігуркі (Горадня, Ваўкавыск). Вывучаў шляхі зьяўленьня на Русі арабскіх манэтаў.

Remove ads

Працы

  • Арганаўты Сярэднявечча. — Масква: «Наука», 1976. — 200 с. Перавыданьне выдавецтва «Книжный дом „Университет“», 2005. ISBN 5-98227-067-9.
  • Народная культура средневековья. Светская праздничная жизнь в искусстве IX—XVI вв. — М.: «Навука», 1988. — 344 с. ISBN 5-02-009399-8.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads