Уладзіслаў Жывіца

расейскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Генадзевіч Жывіца (*29 чэрвеня 1992, Гусінаазёрск, Буратыя*) — расейскі і беларускі грамадзкі дзеяч, палітык, былы дэпутат Смаленскай абласной думы, адзін з заснавальнікаў і кіраўнік Смаленскага Рэспубліканскага цэнтра ў Варшаве. Прыхільнік ідэі палітычнай самастойнасьці Смаленшчыны і яе зьбліжэньня зь Беларуссю. У 2024 годзе прызнаны ўладамі Расеі «замежным агентам».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Грамадзянства ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў 1992 годзе ў горадзе Гусінаазёрск (Рэспубліка Буратыя). У 2012 годзе скончыў Смаленскі будаўнічы каледж, пазьней паступіў завочна ў Смаленскую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, але пакінуў вучобу. Працаваў у гандлі, у тым ліку касірам у сетцы «Эльдарада».

У 2017 годзе заснаваў і ўзначаліў грамадзкую арганізацыю «Цэнтар сацыяльна-камунікацыйных тэхнаёгіяў». У 2018 годзе абраны дэпутатам Смаленскай абласной думы ад КПРФ, дзе ўваходзіў у камісыю па сацыяльных пытаньнях. У 2021 годзе быў выключаны з КПРФ «за паклёп і шкоду партыйным інтарэсам» і працягнуў дзейнасьць як незалежны дэпутат.

Remove ads

Дзейнасьць

У 2023 годзе Жывіца публічна выступіў з крытыкай урада Расеі і вайны супраць Украіны, заявіўшы, што Смаленская вобласць павінна мець права на самавызначэньне. У жніўні 2023 года ён пакінуў Расею і пераехаў у Польшчу.

13 жніўня 2023 года ў Беларускім доме ў Варшаве адбыўся яго сумесны выступ зь беларускім журналістам Янам Рудзікам, падчас якога было абвешчана пра стварэньне Смаленскага Рэспубліканскага цэнтра. Паводле заяў яго кіраўнікоў, цэнтар ставіць мэтай дэмакратычнае пераўтварэньне Смаленшчыны, аддзяленьне ад Расеі і яе зьбліжэньне зь Беларуссю ў межах будучай фэдэрацыі.

14 жніўня 2023 года старшыня Смаленскай абласной думы зьвярнуўся ў пракуратуру з патрабаваньнем праверыць дзеяньні Жывіцы на прадмет «экстрэмізму і заклікаў да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі». Пазьней Жывіца быў унесены ў фэдэральны сьпіс «замежных агентаў» і стаў фігурантам крымінальнай справы.

Remove ads

Погляды

Жывіца сьцьцярджае, што Смаленшчына гістарычна і культурна блізкая да Беларусі і павінна мець права выбару свайго палітычнага шляху. Ён выступае за фэдэралізацыю Расеі, падтрымку рэгіянальных супольнасьцяў і дэцэнтралізацыю ўлады. У сваіх публічных выступах падкрэсьлівае важнасьць вяртаньня гістарычнай памяці пра беларускія карані Смаленску.

Перасьлед

У 2024 годзе Міністэрства юстыцыі Расеі прызнала Жывіцу «замежным агентам». У афіцыйнай фармулёўцы паведамлялася, што ён «распаўсюджваў матэрыялы, якія дыскрэдытуюць дзяржаўныя органы і ўзброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі».

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads