Уладзіслаў Полаз
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Полаз (нар. 6 чэрвеня 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Remove ads
Кар’ера
З шасьці гадоў займаўся футболам у мазырскай СДЮШАР-1. З 2019 году, па выхадзе «Славіі» ў Найвышэйшую лігу, пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе быў капітанам. Зь лета 2020 году пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў за клюб 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (4:0), калі выйшаў на замену на 83-й хвіліне. У 2021 годзе пачаў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе. 14 траўня 2021 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з рэчыцкім «Спадарожнікам» (2:0). У далейшым працягваў часам выходзіць на замену. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[2].
Сэзон 2022 году пачынаў з лавы запасных, першы матч згуляўшы 9 красавіка 2022 году супраць менскага «Дынама». Свой першы гол у прафэсійнай кар’еры правёў 22 чэрвеня 2022 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Маладэчна». Футбаліст здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе мазырчукоў, аднак усё яшчэ заставаўся гульцом замены. Ужо ў наступным сэзоне быў адным з ключавых у складзе, вызначыўшыся шасьцю забітымі галамі ва ўсіх турнірах. Першымі галамі ў Найвышэйшай лізе адзначыўся 14 красавіка 2023 году ў браму «Смаргоні». У канцы 2024 году падпісаў новы кантракт з «Славіяй»[3][4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads