Уладзіслаў Рачкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Рачкевіч
Remove ads

Уладзіслаў Рачкевіч (польск. Władysław Raczkiewicz; 28 студзеня 1885, Кутаісі, Грузія — 6 чэрвеня 1947, Ратын, Ўэйлз) — польскі дзяржаўны дзяяч. Прэзыдэнт Польшчы на эміграцыі.

Хуткія факты Прэзыдэнт Польскае Рэспублікі, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

У 1917 годзе — старшыня Галоўнага польскага вайсковага камітэту. У 1921, 1925—1926, 1935—1936 — міністар унутраных справаў Польшчы. У 1921—1925 — наваградзкі ваявода, у 1926—1930 — віленскі ваявода. У 1930—1935 — маршалак польскага сойму ІІІ скліканьня (1930—1935). У 1939—1945 — прэзыдэнт Польшчы ў лёнданскай эміграцыі.

Паходзіў з роду Неслухоўскіх, да якога належыць паэт і перакладчык Янка Лучына (Іван Люцыянавіч Неслухоўскі)[1].

Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • аддаў загад у сьнежні 1919 году арыштаваць найбольш актыўных дзеячоў Народнае рады БНР, скіраванай супраць прапольскай Найвышэйшай рады — Язэпа Мамоньку, Палуту Бадунову, Н. Козіча, Вацлава Ластоўскага.
  • 18 чэрвеня 1925 году з Рачкевічам, тады міністрам унутраных справаў сустракаліся прадстаўнікі Часовай Беларускай Рады — Аляксей Кабычкін, Арсень Паўлюкевіч і Антон Пінчук-Пінкевіч. Дэлегаты выказалі надзею на нармалізацыю цяжкой і заблытанай сытуацыі ў беларускіх ваяводзтвах міжваеннае Польшчы[2].
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads