Упра́ва па барацьбе з наркотыкамі — амэрыканская дзяржаўная агенцыя па барацьбе з наркотыкамі, створаная ў 1973 годзе. Мэтай ёсьць выкананьне закону ад 1970 году, які жорстка рэгулюе распаўсюд лекаў у ЗША. Агенцыя таксама адказвае за наркатрафік па-за межамі краіны.