Усходні Бэрлін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усходні Бэрлін
Remove ads

Усходні Бэрлін — частка гораду Бэрліну, якая пасьля Другой сусьветнай вайны патрапіла ў савецкі сэктар акупацыі. У 1949 Усходні Бэрлін стаў сталіцай НДР і афіцыйна зваўся Бэрлін, сталіца НДР. На савецкіх мапах усходняя частка гораду называлася як Дэмакратычны Бэрлін у процівагу Заходняму Бэрліну. Заходнія Хаўрусьнікі ніколі не прызналі сувэрэнітэт Усходняй Нямеччыны ў горадзе і рэгулярна пратэставалі супраць знаходжаньня ў Бэрліне Нацыянальнай народнай арміі НДР.

Thumb
Усходні (зялёны колер) і Заходні (шэры колер) Бэрлін. Надпісаны акругі Усходняга Бэрліну.
Thumb
сьцяг Усходняга Бэрліну

У склад Усходняга Бэрліну ўваходзіла 11 акругаў:

  • Мітэ (Mitte)
  • Прэнцляўэр Бэрг (Prenzlauer Berg)
  • Фрыдрыхсгайн (Friedrichshain)
  • Панкоў (Pankow)
  • Вайсэнзээ (Weissensee)
  • Гоэншэнгаўзэн (Hohenschönhausen) (з 1985)
  • Ліхтэнбэрг (Lichtenberg)
  • Марцан (Marzahn)
  • Гэлерсдорф (Hellersdorf)
  • Трэптаў (Treptow)
  • Кёпэнік (Köpenick)

Цэнтрам сталіцы НДР быў пляц Аляксандарпляц (у прастамоўі «Alex»), галоўнай вуліцай — Унтэр-дэн-Ліндэн (па-нямецку: Unter den Linden). На захадзе гэтая вуліца ўпіралася ў Брандэнбургскую браму, за якой пачынаўся Заходні Бэрлін, які аб’ядноўваў тры пакінутыя паваенныя зоны акупацыі — амэрыканскую, брытанскую і францускую.

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads