Усьнея квітучая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усьнея квітучая
Remove ads

Усьнея квітучая (Usnea florida) — від шматгадовых[1] травяністых расьлінаў роду усьнея сямейства пармэліевыя.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Арэал і месцы расьсяленьня

Заходняя і Цэнтральная Эўропа, Азія, Паўночная і Цэнтральная Амэрыка. У Беларусі адзначаны ў Берасьцейскай (Камянецкі і Пружанскі раёны), Віцебскай (Лепельскі, Аршанскі, Расонскі і Сеньненскі раёны), Гомельскай (Добрускі раён) і Магілёўскай (Асіповіцкі раён) вобласьцях.[1]

Расьце на ствалах і галінах лісьцевых дрэваў, галінах елкі ў старых шыракалістых і іглічных лясах з павышанай вільготнасьцю паветра.

Remove ads

Апісаньне

Слаявішча ніцяна-кусьцістае, адсталае ад аснаваньня, амаль аднолькавай даўжыні і шырыні (5—10 см), шэра- або попельна-зялёнае, з разьбежнымі ва ўсе бакі пад шырокім вуглом грубаватымі галінкамі, амаль заўсёды заканчваецца апатэцыямі.[1] Галінкі аднолькавай таўшчыні па ўсёй даўжыні і толькі да вяршыні становяцца больш тонкімі.[2] Апатэцыі шматлікія, круглявыя, дыямэтрам 3-8 мм.[1] Споры акруглыя ці ледзь падоўжаныя, 7-8×9 мкм.[2]

Зьмяшчае спэцыфічную для лішайнікаў усьнінавую кісьлю, якая валодае моцнымі антыбіятычныя ўласьцівасьцямі.[2]

Remove ads

Сынонімы

  • Usnea barbata subsp. florida (L.) Vain., 1890
  • Usnea barbata var. florida (L.) Fr.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выданьня (1993). Ахоўваецца ў Польшчы і Латвіі.[1]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads