У пошуках страчанага часу

From Wikipedia, the free encyclopedia

У пошуках страчанага часу
Remove ads

«У пошуках страчанага часу» (па-француску: À la recherche du temps perdu) — квазі-аўтабіяграфічны раман у сямі тамах Марсэля Пруста, які лічыцца крытыкамі й навукоўцамі як шэдэўр сусьветнай літаратуры[1]. Твор зьяўляецца ягонай найбольш вядомай працай. У сьвядомасьці чытачоў раман зьвязаны ў першую чаргу з матывамі ўспамінаў, прычыненых выпадковымі вонкавымі стымуламі, як то да прыкладу густ магдаленкі, замочанай у гарбаце.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

Раман пачаў фармавацца ў 1909 годзе. Пруст працягваў працаваць на ім да сваёй сьмерці ад хваробы ўвосень 1922 году. Марсэль стварыў структуру твору на раньняй стадыі, але нават пасьля гэтага калі скончыў сваю працу, ён працягваў дадаваць новы матэрыял і рэдагаваць адзін том за іншым перад публікацыяй. Апошнія тры зь сямі тамоў утрымліваюць хібы і фрагмэнтарныя альбо нешліфаваныя пераходы, выданьне гэтых частак было пад кантролем марсэлевага брата Рабэра. Твор быў апублікаваны ў Францыі паміж 1913 і 1927 гадамі.

Remove ads

Структура

Раман складаецца зь сямі частак:

  • «На Сванавы бок» (франц. Du côté de chez Swann, 1913)
  • «Пад шатамі дзяўчат-кветак» (франц. À l'ombre des jeunes filles en fleurs, 1919)
  • «Германтавы бок» (франц. Le Côté de Guermantes, 1921—1922)
  • «Садом і Гамора» (франц. Sodome et Gomorrhe, 1921—1922)
  • «Палоньніца» (франц. La Prisonnière, 1923)
  • «Альбэртына зьнікае» (франц. Albertine disparue, 1925)
  • «Знойдзены час» (франц. Temps retrouvé, 1927)
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads