Фарад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фара́д (пазначэньне: Ф, F) — адзінка вымярэньня электрычнай ёмістасьці ў сыстэме СІ (раней звалася фара́да).

Фарад роўны электрычнай ёмістасьці кандэнсатара, пры якой зарад 1 кулён стварае паміж абкладкамі кандэнсатара напругу 1 вольт.

Адзінка атрымала сваю назву ў гонар ангельскага фізыка Майкла Фарадэя.

Фарад — вельмі вялікая ёмістасьць. Кандэнсатары звычайна маюць наміналы, вымяраныя ў мікра- і пікафарадах.
Зрэшты, ёмістасьць т. зв. іяністараў (кандэнсатараў з падвойным электрычным плястом) можа дасягаць некалькіх кіляфарад. Для параўнаньня, ёмістасьць мэталічнага шара памерам зь Зямлю складае ўсяго каля 700 мікрафарад.

Remove ads

Кратныя й дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвараюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Больш інфармацыі Кратныя, Дзельныя ...
  • Таксама не рэкамэндуецца ўжываць міліфарад і нанафарад.
Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads