Фрыдэрык Сапега

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдэрык Сапега
Remove ads

Фрыдэрык Сапега (да 1599—1650) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода амсьціслаўскі (з 1647).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Трымаў Астрынскае староства (з 1611).

Remove ads

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая і Багданы з Масальскіх.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, з 1599 працягваў адукацыю ў Інгальштаце.

У 1620 атрымаў пасаду падкаморыя віцебскага. Абіраўся паслом на соймы 1624, 1632, 1646, 1648 (у апошніх двух, відаць, ня ўдзельнічаў з прычыны пагаршэньня здароўя).

Браў удзел у вайне са Швэцыяй у 1626—1629, выправе на Смаленск у 1633—1634.

Першы раз ажаніўся з Крыстынай Пацей (у 1623), другі — з Ганнай Пац (у 1644). Нашчадкаў не пакінуў.

Пахавалі Ф. Сапегу ў манастыры базылянаў у Чарлёне[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads