Фэйсал I

кароль Сырыі ды Іраку From Wikipedia, the free encyclopedia

Фэйсал I
Remove ads

Фэйсал І бін Аль-Гусэйн бін Алі Аль-Гашэмі (па-арабску: فيصل الأول بن الحسين بن علي الهاشمي; 20 траўня 1885 — 8 верасьня 1933) — кароль арабскага каралеўства Сырыі ў 1920 годзе і кароль Іраку з 23 жніўня 1921 па 1933 год. Фэйсал быў трэцім сынам Гусэйна бэн Алі, вялікага эміра і шарыфа Мэкі, які быў абвешчаны каралём арабаў у чэрвені 1916 году. Фэйсал быў прамым нашчадкам Мухамада ў 38-м пакаленьні, бо належаў да роду Гашымітаў. За часам Першай сусьветнай вайны і Арабскага паўстаньня цесна супрацоўнічаў з ангельцамі, у тым ліку з Томасам Эдўардам Лоўрэнсам.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Фэйсал спрыяў адзінству паміж мусульманамі-сунітамі і шыітамі, каб заахвочваць агульную ляяльнасьць і спрыяць панарабізму ў мэтах стварэньня адзінае арабскае дзяржавы, якая ўключала б Ірак, Сырыю і астатнюю частку Ўрадлівага паўмесяцу. Знаходзячыся ва ўладзе, Фэйсал спрабаваў уключыць у сваю адміністрацыю розныя этнічныя і рэлігійныя групы. Аднак спроба Фэйсала панарабскага нацыяналізму, магчыма, спрыяла ізаляцыі пэўных групаў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads