Філы (касьмічны апарат)
касьмічны апарат ЭСА From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Філы» (па-ангельску: Philae) — рабатызаваны спускальны апарат Эўрапейскага касьмічнага агенцтва, які суправаджаў касьмічны апарат «Разэта»[1] да моманту пасадкі на камэту Чурумаў — Герасіменка (67P) цягам больш як дзесяцігадовага палёту ад Зямлі[2][3][4]. 12 лістапада 2014 спускальны апарат упершыню ў гісторыі прызямліўся на ядро камэты[5]. З дапамогай сваіх інструмэнтаў «Філы» мусяць зрабіць здымкі з паверхні камэты і правесьці першы аналіз на камэце з мэтай высьвятленьня ейнага складу[6]. Пасадка і дзейнасьць апарату зьдзяйсьняецца з Цэнтру кіраваньня палётамі ў нямецкім Дармштаце[7].
Назва пасадачнага модулю паходзіць ад востраву Філы на Ніле, дзе быў выяўлены абэліск, які нароўні з Разэцкім камянём быў вывучаны дзеля расшыфраваньня эгіпецкіх герогліфаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads