Хадзячыя мерцьвякі (тэлесэрыял)
тэлесэрыял ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хадзячыя мерцьвякі (па-ангельску: The Walking Dead) — амэрыканскі тэлесэрыял Фрэнка Дарабонта, які распачаўся ў ЗША 31 кастрычніка 2010 году на тэлеканале AMC[2]. Вольная экранізацыя аднайменнай сэрыі коміксаў Робэрта Кэркмана, Тоні Мура й Чарлі Адларда. Першы сэзон сэрыяла ўтрымлівае 6 эпізодаў, другі будзе ўтрымліваць 13[3].
Remove ads
Сюжэт
Памочнік шэрыфа Рык Граймз атрымоўвае цяжкае кулявое раненьне ў перастрэлцы з бандытамі. Апрытомеўшы ў шпіталі, ён заўважае, што ўвесь мэдычны пэрсанал адсутнічае, а ў самім будынку поўная разруха. Паступова ён усьведамлюе, што адбылася трагедыя, якая зьвязана з жывымі мерцьвякамі. Ён спрабуе адшукаць сваю жонку й сына, якія, відаць, здолелі выратавацца. На працягу сэрыяла ён сустракаецца зь іншымі людзьмі й, дзякуючы сваім лідэрскім здольнасьцям, узначальвае групоўку людзей.
Remove ads
Акторы
- Эндру Лінкальн у ролі Рыка Граймза
- Джон Бэрнтал — Шэйн Ўолш
- Сара Ўэйн Кэліс — Лоры Граймз
- Лоры Голдэн — Андрэа
- Джэфры ДэМун — Дэйл Горват
- Стывэн Юн — Глен
- Чэндлер Рыгз — Карл Граймз
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads