Украінскі правапіс 1928 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Украінскі правапіс 1928 году
Remove ads

Украінскі правапіс 1928 году, таксама вядомы як Харкаўскі правапіс (Правапіс Галаскевіча, скрыпнікоўка) — правапіс украінскай мовы, прыняты ў 1927 годзе на Ўсеўкраінскай правапіснай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў Харкаве — тагачаснай сталіцы УССР. Гэты правапіс 6 верасьня 1928 году зацьвердзіў Народны камісар па адукацыі, Мікола Скрыпнік, на падставе чаго правапіс часам завуць скрыпнікоўкай. 31 сакавіка 1929 году гэты правапіс быў зацьверджаны і Навуковым таварыствам імя Тараса Шаўчэнкі ў Львове, які на той час быў пад уладай Польшчы.

Thumb
Рыгор Галаскевіч
Remove ads

Гісторыя

У 1926 годзе праект «Украінскага правапісу» быў апублікаваны для абмеркаваньня. Сярод удзельнікаў Усеўкраінскай правапіснай канфэрэнцыі, якая адбылася ў Харкаве, былі службоўцы з Народнага камісарыяту па адукацыі, 5 акадэмікаў, 28 унівэрсытэцкіх прафэсараў па лінгвістыцы і філялёгіі, 8 настаўнікаў, 7 журналістаў і 8 пісьменьнікаў. Прымалі ўдзел і тры прадстаўнікі ад Заходняй Украіны: Кірыла Студзінскі, Іларыён Сьвенціцкі, Васіль Сымовіч.

Remove ads

Харкаўскі правапіс і клясычны правапіс беларускай мовы

Харкаўскі правапіс мае шмат агульнага з клясычным правапісам беларускай мовы.

Напрыклад:
  • Агульны прынцып перадачы запазычаньняў з грэцкай мовы. Перадача грэцкай літары θ заўсёды праз «т», а не праз «ф».
  • Напісаньне замежных геаграфічных назваў як мага бліжэй да арыгіналу, перадача гуку «g» праз «ґ», а не праз «г».
Больш інфармацыі Афіцыйны правапіс беларускай мовы, Беларускі клясычны правапіс ...

Для даведкі: украінскія літары «и» і «е» прамаўляюцца, адпаведна, як беларускія «ы» і «э».

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads