Хасэ Хэрвасьё Артыгас
нацыянальны герой Уругваю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хасэ́ Хэрва́сьё Арты́гас Арна́ль (па-гішпанску: José Gervasio Artigas Arnal; 19 чэрвеня 1764 году — 23 верасьня 1850 году) — палітычны дзяяч, генэрал, службовец і нацыянальны герой Уругваю. Змагаўся ня толькі за незалежнасьць Лацінскай Амэрыкі ад Гішпанскай імпэрыі, але і супраць Партугальскай імпэрыі і цэнтралістычнага ўраду Буэнас-Айрэсу, імкнучыся да палітычных і грамадзянскіх свабодаў для народаў намесьніцтва Рыё-дэ-ля-Пляты. Лічыцца бацькам уругвайскай нацыянальнасьці. Ягоным самым выбітным палітычным праектам стала стварэньне Фэдэральнай лігі, канфэдэрацыі паўднёваамэрыканскіх правінцыяў пад фэдэральным урадам на узор Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads