Хвойніцкі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хвойніцкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Хвойніках. Знаходзіўся ў абалоне ракі Квесі. Існаваў у XVII—XVIII стагодзьдзях.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Хвойніцкі замак | |
![]() Макет-рэканструкцыя замку ў экспазіцыі Хвойніцкага краязнаўчага музэя. Выканаў Дз. Вінаградаў. 2007 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Хвойнікі |
Дата заснаваньня | пер. палова XVII ст. |
Remove ads
Гісторыя

Драўляны замак у Хвойніках, напэўна, збудаваў напярэдадні «хмяльніччыны» ў 40-я гады XVII ст. Максыміліян Бжазоўскі[2]. Пазьней належаў князям Шуйскім. Захавалася апісаньне замку за 1721 год.
Спыніў існаваньне ў другой палове XVIII ст.
У 2001 годзе афіцыйна зацьверджаны герб Хвойнікаў з гіпатэтычнай[a] выявай замка.
Архітэктура
Займаў невялікую пясковую дзюну ў забалочанай абалоне ракі Квесі. Выцягнутая з поўначы на поўдзень авальная пляцоўка замка (35 × 25 м) атачалася запоўненым вадой ровам, які з боку мястэчка меў шырыню 28—30 мэтраў, зь іншых бакоў — 10—18 мэтраў. Апроч таго, абараняўся вялікай абалонай. На земляным вале стаялі драўляныя абарончыя сьцены-гародні, была ўязная вежа з варотамі. Зьвязваўся зь мястэчкам дамбай і драўляным мостам. Паводле інвэнтару за 1721 год, атачаўся парканам, меў 2-павярховую ўязную вежу, зрубленую з брусоў і накрытую дранкай. Першы паверх вежы займалі ўязны праезд з варотамі і два памяшканьні, адведзеныя пад вязьніцу, на другім паверсе была заля з шклянымі вокнамі ў драўляных рамах. На ўзроўні другога паверху кругам ішоў балькон. На замкавым двары разьмяшчаліся гаспадарчыя пабудовы[3][b].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads