Холстаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хо́лстаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Мокрае.
Гісторыя
17 ліпеня 1924 году ўтвораны Быхаўскі раён, у склад якога ўвайшоў Макранскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Мокрае.
11 красавіка 1960 году сельсавет ліквідаваны.
4 чэрвеня 1965 створаны Мокраўскі сельсавет, які 18 сакавіка 1966 году перайменаваны ў Холстаўскі сельсавет.
23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Брасавінка, Гарадзец, Замошша, Лубянка, Рэзкі, Сяліба — ліквідаванага Гарадзецкага сельсавету[1].
З 17 ліпеня 2016 году адміністрацыйны цэнтар перанесены зь вёскі Холстава ў аграгарадок Мокрае[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads