Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга — летапісны звод, складзены ў канцы ХIV стагодзьдзя Германам Вартбэргам, капэлянам Лівонскага ордэна, ураджэнцам Вэстфаліі. У хроніцы былі выкарыстаныя творы папярэднікаў Вартбэрга (напрыклад, Малодшая рыфмаваная хроніка), а таксама шматлікія граматы і канцылярскія матэрыялы з ордэнскага архіву. Храналёгія падзеяў ахоплівае пэрыяд ад зьяўленьня немцаў у вусьці Дзьвіны (80-я гады ХІІ стагодзьдзя) да 1378 году[1].

Вартбэрг быў апалягетам Ордэна, і ў хроніцы пісаў пра вялікія заслугі і бескарысьлівыя подзьвігі Ордэна на славу хрысьціянства, апраўдваў гвалт і разбой з боку Ордэна. Мяркуючы па вялікай колькасьці інфармацыі пра барацьбу Ордэна з Вялікім Княствам Літоўскім, аўтар сам браў удзел у ваенных дзеяньнях.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads