Хуткасная гарадзкая чыгунка (Труймяста)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хуткасная гарадзкая чыгунка (Труймяста)
Remove ads

Хуткасная гарадзкая чыгунка (па-польску: PKP Szybka Kolej Miejska w Trójmieście) у Труймясьце — гарадзкая электрычка (S-Bahn), якая абслуговае гарады польскай агламэрацыі Труймяста. Першапачаткова сыстэма аб’ядноўвала Гданьск, Сопат і Гдыню, але пазьней яна была падоўжана ў гарады Слупск, Лембарк, Вэйхерова і Тчэў.

Thumb
Хуткасны цягнік EN57-1089ra

Інтэрвал руху на трасе SKM розьніцца ад шасьці хвілін да паўгадзіны, у залежнасьці ад часу сутак. Рухомы склад — электрацягнікі, у большасьці чатырохвагонныя en57, але сустракаюцца і доўгія, счэпленыя з двух электрацягнікоў.

Thumb
два цягнікі EW58 у Гданьску Порт
Thumb
Выгляд у сярэдзіне вагону EN57
Thumb
Схема СКМ станам на 2013 год

Кошт праезду вызначаецца зонамі, паміж Гданьскам і Гдыняй — 3 зоны. Лінія двухкалейная, праходзіць паралельна чыгуначнай калейцы Тчэў — Вэйхерова, з правага боку ў кірунку Гданьск — Гдыня. Паміж асноўнай чыгуначнай галіной і SKM існуюць пераходы.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads