Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Друя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Друя)
Remove ads

Царква Дабравешчаньня Багародзіцы або Зьвеставаньня Багародзіцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Друі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Новай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
Thumb
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
КраінаБеларусь
ВёскаДруя
Каардынаты55°47′30.38″ пн. ш. 27°27′15.52″ у. д.
Архітэктурны стыльбарока і псэўдарускі стыль[d]
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Царква. Я. Булгак, 1929 г.

Мураваную царкву ў Друі збудавалі ў XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Друя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая.

Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Да прастакутнага ў пляне будынка праз кароткую трапезную далучаецца 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках, званіца апярэзваецца аркатурнымі пасамі[1].

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Друянава

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads