Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Друя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы або Зьвеставаньня Багародзіцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Друі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Новай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы | |
![]() Царква Дабравешчаньня Багародзіцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Друя |
Каардынаты | 55°47′30.38″ пн. ш. 27°27′15.52″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока і псэўдарускі стыль[d] |
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Дабравешчаньня Багародзіцы |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Мураваную царкву ў Друі збудавалі ў XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Друя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая.
Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу.
Найноўшы час
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Да прастакутнага ў пляне будынка праз кароткую трапезную далучаецца 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках, званіца апярэзваецца аркатурнымі пасамі[1].
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- каля 1850 г.
- Д. Струкаў, 1864 г.
- Д. Струкаў, 1864 г.
- 1896 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1929 г.
- 1931 г.
- да 1939 г.
- Я. Булгак, 1929 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads