Царква Раства Багародзіцы (Уваравічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры сярэдзіны XX стагодзьдзя ва Ўваравічах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Багародзіцы | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Уваравічы |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гомельская япархія |
Remove ads
Гісторыя
Новую драўляную царкву ва Ўваравічах збудавалі ў 1945 годзе.
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Крыжова-купальны падоўжана-выцягнуты храм фармуюць працяглы прастакутны ў пляне бабінец з купалам над 2-схільным дахам, папярочны зруб малітоўнай залі, 5-гранная апсыда зь нізкімі бакавымі рызьніцамі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завяршаецца 8-гранным сьветлавым барабанам з купалам. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка — вэртыкальна) падзяляюцца прастакутными аконнымі праёмамі.
Унутраная прастора перакрываецца корабавым скляпеньнем з размалёўкамі, апсыда вылучаецца трапэцападобным прасьветам і 2-ярусным іканастасам. Абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў: «Сьвяты Мікалай», сьвяточнага цыкла іканастаса «Васкрасеньне», «Ушэсьце», «Праабражэньне», «Стрэчаньне», «Уезд у Ерусалім», «Сашэсьце Сьвятога Духа»[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads